
то помнік Міколу Каперніку, што ў Драгічыне ў Польшчы.
На фестывалі славян і вікінгаў у Драгічыне з музыкальных гуртоў больш за ўсё ўразілі польскія "Пэрсіваль" і "Жывёлак", хутка вырашыў падправіць здароўе ўдзелам у мошы:

Падвысіўшы ўзровень адрэналіну ў крыві пайшоў да ўсіх дакалупвацца, першай ахвярай стаў сабака:

сабака быў русафобам, і таму мы адзначылі адзін для аднаго, што ёсьць сэнс сябраваць, такім чынам сабака стаў сябрам чалавека.
Спрабаваў дакалупацца да дзетак:

грошы адабраць ня здолеў, але яны навучылі мяне танчыць, лічу спатканьне карысным.
Пасьля фэстывалю паехалі дадому, у Беларусь. Наведалі Косава і замак Пуслоўскіх (19-га стагодьдзя), менавіта той што быў спалены камуністамі пад час 2-й сусьветнай. Зьнішчылі яны замак, каб той не дастаўся немцам. Як заўсёды ні сабе, ні каму, паскуды бляха. Згодна з чуткамі там пад шкляной падлогай плавалі ў вялізных акварыумах рыбы і іншыя пачваркі...
Дарэчы замак пабудаваны ў 50 метрах ад сядзібы, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка. Як кажуць у народзе "А мы пойдзем да Касьцюшкі - парубаем маскалюшкі!".
Апошні раз я ў гэтых мясьцінах быў 100 год таму, заяжджаў спынам у Ружаны, паглядзеў мясцовыя рэшткі замку і пазнаёміўся з косаўскім алкаголікам Юзікам.
Фотаздымкі замка Пуслоўскіх у Косава і Сядзібы Касьцюшкі можна знайсьці ў сеціве, бо я свае згубіў недзе...
Наступная вандроўка была ў Кіеў, на файр-фестываль.
Прэзэнтавалі Алхіміка, народу спадабалася, абліваліся слінаю, калі глядзелі на ўзровень выступоўцаў са Швэцыі, Францыі, Вугоршчыны, Аўстрыі. Нефармальна вечарынілі пасьля афіцыйных частак мерапрыемства, танчылі і дудзелі з Касяй ля вогнішча:

вучыліся жангляваць халоднай зброяй у сьвежа-набытых майках:

хрысьцілі паганцаў:

палілі на вогнішчы ерэтыкоў:

Ну карацей кажучы добра адпачылі і паехалі дахаты.









